У Польшчы нецвярозых кіроўцаў будуць пазбаўляць правоў на 15 гадоў

За неаднаразовае кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане можна будзе пазбавіцца правоў на 15 гадоў і заплаціць штраф у 24 тысячы еўра. "Без радыкальных зменаў у заканадаўстве мы не дасягнем хуткага эфекту", — перадае РБК словы прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска.



Аўтамабілістаў, якіх упершыню затрымалі за рулём у нецвярозым выглядзе, пазбавяць правоў на тэрмін да трох гадоў. Акрамя таго, яны будуць вымушаныя заплаціць штраф у 5 тысяч злотых (прыкладна 1,2 тысяч еўра).



Дарэчы, з 2015 года кожны кіроўца будзе абавязаны мець у машыне алкатэстар. Гэтая мера павінна дапамагчы ўладальніку аўтамабіля дакладна вызначыць колькасць алкаголю ў крыві.



Рашэнне ўзмацніць жорсткасць санкцыі супраць п'яных кіроўцаў польскія ўлады прынялі пасля трагедыі, якая здарылася 1 студзеня 2014 года. П'яны кіроўца заехаў у групу пешаходаў на ходніку. Пяць дарослых і адно дзіця загінулі на месцы, яшчэ два дзіцяці апынуліся ў лякарні.



Фота — vpenze.ru