У Оршы дзяўчына трапіла пад цягнік, але цудам выжыла

Здарэнне на чыгуначнай станцыі "Орша-Цэнтральная"

Здарэнне на чыгуначнай станцыі "Орша-Цэнтральная" / t.me/orshaeu

На чыгуначнай станцыі "Орша-Цэнтральная" ледзь не здарылася трагедыя. Пад цягнік трапіла 23-гадовая дзяўчына з Сенненскага раёна.

Выйшаўшы з электрычкі, яна ішла праз чыгуначныя шляхі ў навушніках і не звярнула ўвагі на небяспеку — проста перад ёй на перон ішоў цягнік. Дзяўчына выйшла на пераход, не паглядзеўшы па баках, і цягнік яе збіў, піша мясцовае выданне Orsha.eu.

На шчасце, ад удару яна проста адляцела на перон, і для яе ўсё абышлося толькі ўдарамі.

Дарэчы, гэта не першы падобны выпадак на станцыі Орша. Некалькі гадоў таму дзяўчына-падлетак у аналагічнай сітуацыі засталася без нагі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.