У нядзелю ўначы і зранку чакаецца туман
14 лістапада ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовы дождж і мокры снег. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуюцца туман і слабы галалёд. Вецер будзе ўсходняй чвэрці ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць ад -2 да +4, удзень чакаецца 1-8 цяпла.