У ноч на 15 лютага банкаўскія карткі могуць працаваць з перабоямі

Такія паведамленні разаслалі Беларусбанк, Белінвестбанк, Парытэтбанк, ІнтэрПэйБанк, Дэльта Банк і Цэптар Банк.



Кароткачасовыя перапынкі падчас здзяйснення аперацый з банкаўскімі плацёжнымі карткамі ў сетцы прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу, пунктах выдачы наяўных, банкаматах і інфакіёсках прыпадуць на перыяд часу ад 2-й гадзіны ночы да 6-й гадзіны раніцы.



Як інфармуе БЕЛТА, магчымасць перабояў ў абслугоўванні звязаная з правядзеннем прафілактычных работ Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам.
 

Фота — nv-online.info