У Мінску з'явіліся блокпасты. Тлумачым, што адбываецца
Блокпасты ў Мінску / фота відавочцаў
У мінскім мікрараёне Лошыца з'явіліся блокпасты. Відавочцы знялі на фота і відэа не толькі іх, але і бетонныя загароды, мяшкі з пяском і людзей у вайсковай форме.
Месца дзеяння — вуліца Сыракомлі, каля чыгуначнай станцыі"Лошыца". Там жа арганізавалі нават палявы лагер.
Тое, што адбываецца — вучэнні мінскай тэрытарыяльнай абароны. Цяпер такія адбываюцца па ўсёй краіне. Напрыклад, міністр абароны нядаўна збіраў кіраўнікоў усіх абласцей і Мінска на спецыяльныя зборы.