У Мінску затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з А.Баразенкам
Учора ўвечары былі затрыманыя шасцёра актывістаў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, якія ўдзельнічалі ў акцыі падтрымкі Аляксандра Баразенкі.
Каля 20 чалавек сабраліся каля мінскага СІЗА з партрэтамі палітвязня. Праз пэўны час з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія і затрымалі маладзёнаў. Іх пратрымалі каля трох гадзінаў у Маскоўскім РУУСе.
Усіх затрыманых падверглі дактыласкапіі. Пратаколы складзеныя не былі, паведамляе “Хартыя ‘97”.
Моладзевыя актывісты маюць намер праводзіць акцыі каля СІЗА кожны дзень, пакуль не будзе вызвалены Аляксандр Баразенка.