У Мінску затрымалі жанчыну, якая пафарбавала галаву міліцыянеру

У Мінску затрымалі жанчыну, якая пафарбавала галаву міліцыянеру

У Мінску затрымалі жанчыну, якая пафарбавала галаву міліцыянеру. Уначы ў 6 на 7 кастрычніка на вуліцы Кабушкіна ўчастковы пабачыў, што яна наносіць надпіс на фасад нейкага будынка і спрабаваў затрымаць. Жанчына паспрабавала ўцячы, а калі міліцыянер яе дагнаў, распыліла фарбу яму на галаву, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

У дачыненні 38-гадовай затрыманай распачалі крымінальную справу, артыкул — "гвалт ці пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 364 КК). Ёй пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Сцвярджаецца, што раней жанчына ўжо мела праблемы з законам.

МУС практычна штодня паведамляе пра выпадкі абраз міліцыянераў, ці пагроз гвалту. Распачынаюцца крымінальныя справы. А вось пра справы па фактах катаванняў пратэстоўцаў дагэтуль нічога не чуваць.

У Мінску затрымалі жанчыну, якая пафарбавала галаву міліцыянеру
Герб "Пагоня" і надпіс "Яна з намі" / МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.