У Мінску вайскоўцаў сталі вадзіць на экскурсіі ў міліцыю
У Мінску вайскоўцаў сталі вадзіць на экскурсіі ў... міліцыю. Першамайскае РУУС наведалі байцы з вайсковых частак 3214 (спецназ МУС), 5448 (унутраныя войскі) і роты ганаровай варты.
"Гэта фізічна моцныя хлопцы... з радасцю іх прымем у нашы шэрагі пасля таго, як яны адслужаць у арміі", — кажа намеснік начальніка РУУС Аляксей Чубараў.
Фота мінскай міліцыі