У Мінску сутыкнуліся і ледзь не загарэліся тры аўто (фота)
Выратавальнікі ліквідавалі разліў паліва, які мог справакаваць узгаранне.
Буйная дарожная аварыя здарылася ў Мінску 19 траўня ўдзень: на вуліцы Ціміразева сутыкнуліся тры легкавых аўтамабілі — “Фольксваген Пола”, “Форд Фокус” і “УАЗ-3909”. Ад сутыкнення УАЗ перакуліўся. Выратавальнікам, якія прыбылі на месца здарэння, давялося ліквідаваць разліў паліва, каб перадухіліць узгаранне, паведамляе прэс-служба МНС.
Кіроўца УАЗа і яго пасажыр ў выніку ДТЗ атрымалі нескладаныя траўмы.
Разбіральніцтва па факце дарожнай аварыі праводзіць ДАІ.