У Мінску прызыўніка-ухіліста аштрафавалі на 6400 рублёў
Судзяць ухіліста / Фота ваеннага камісарыята Цэнтральнага раёна Мінска
У Мінску асуджаны два прызыўнікі-ухілісты, якія не з'явіліся на медасведчанне без паважных прычын. Як піша minsknews.by, іх крымінальныя справы разглядаў суд Цэнтральнага раёна і прызнаў іх вінаватымі "ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу". Адзін малады чалавек быў аштрафаваны на 6400 рублёў, другі атрымаў тры месяцы арышту.
Сёлета толькі ў Цэнтральным раёне беларускай сталіцы прыцягнулі да крымінальнай адказнасці чатырох ухілістаў. У верасні ў Першамайскім раёне два месяцы арышту атрымаў мінчук, які вярнуўся з Польшчы.