У Мінску прадавец падмяніла залатыя ўпрыгажэнні на пазалоту
У Мінску прадавец-кансультант адной з ювелірных крамаў падмяніла залатыя ўпрыгажэнні на пазалоту. Гэта выявілася падчас інвентарызацыі. 20 упрыгажэнняў аказаліся не залатымі. Дырэктар крамы звярнуўся ў міліцыю. Высветлілася, што залатыя вырабы падмяняліся сярэбранымі з пазалотай. Іх прадавец спецыяльна набывала, а залатыя ўпрыгажэнні пасля здавала ў ламбард. Страты крамы склалі больш чым 130 мільёнаў рублёў.
Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, крымінальную справу распачалі па артыкуле "Крадзеж". Затрыманай пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.