У Мінску міліцыя працягвае ператрусы па "справе фермера" (відэа)

Пад мостам на развязцы праспектаў Дзяржынскага і Жукава знайшлі 13 кілаграмаў парашку, з якога, паводле папярэдніх падлікаў, можна было вырабіць не менш за 2 тоны "спайсаў" і прыкладна 2 мільёны "марак" (прыблізны кошт на "чорным" рынку — каля 600 млрд рублёў). Наркадылерам з'яўляецца 37-гадовы працаўнік адной з фермерскіх гаспадарак Мінскай вобласці.



Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, аператыўнікі агледзелі здымную кватэру па вуліцы Кнорына, дзе знайшлі больш за 300 тысяч "марак" (на "чорным" ранку яны каштуюць больш за 30 млрд рублёў) і 100 грамаў рэагента для іх вытворчасці.



Праваахоўнікі знайшлі і гараж дылера, дзе знаходзілася лабараторыя для вырабу курыцельных сумесяў і "марак".