У Мінску гарэў недабудаваны гандлёвы цэнтр

Пажар пачаўся раніцай у панядзелак / t.me/mchs112by/
Раніцай 7 кастрычніка ў Мінску на вуліцы Скрыпнікава гарэў недабудаваны гандлёвы цэнтр. Слуп дыму быў бачны з шэрагу іншых раёнаў горада.
Ратавальнікі ўзгаранне ліквідавалі і абяцаюць пазней паведаміць падрабязнасці. Пацярпелых сярод людзей няма.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.