У Мінску абвінавачаны ў забойстве прастытуткі можа атрымаць 25 гадоў зняволення

У Мінску абвінавачаны ў забойстве прастытуткі можа атрымаць 25 гадоў зняволення

У Мінску абвінавачаны ў забойстве прастытуткі можа атрымаць 25 гадоў зняволення. Працэс праходзіць у гарадскім судзе. 44-гадовы мужчына абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу. У канцы чэрвеня 2015 года ў адной з кватэр сталіцы знайшлі цела 49-гадовай жанчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Высветлілася, што яна займалася прастытуцыяй. Былі знойдзеныя запісныя кніжкі з дадзенымі кліентаў. Па падазрэнню ў здзяйсненні злачынства быў затрыманы мужчына, які раней неаднаразова трапляў за краты, у тым ліку і за згвалтаванні.

Паводле дадзеных следства, забойства было здзейсненае з помсты. Ён лічыў жанчыну вінаватай у тым, што яго асудзілі за напад на іншую прастытутку. Ведаючы, што жанчына аказвае інтымныя паслугі, зламыснік знайшоў у сацсетках яе нумар тэлефона і дамовіўся пра сустрэчу пад выглядам кліента. Падчас сустрэчы ён задушыў прастытутку.

Пракурор папрасіў пакараць мужчыну 25-гадовым тэрмінам зняволення. Як інфармуе БелаПАН, прысуд будзе агучаны 5 лютага.