У Мінэнерга расказалі, што стала прычынай аварыі электрасетак у Мінску
Здарэнне адбылося на лініі электраперадачы (ілюстрацыйнае фота) / sb.by
У Мінэнерга расказалі, што стала прычынай аварыі электрасетак у Мінску. На лініі электраперадачы "Мінск Паўночная — Мінск Усходняя" знойдзены абрыў провада ў пралёце апор. Ён і стаў прычынай парушэння электразабеспячэння.
Здарэнне адбылося ў аўторак у 08:47. Праз згаданы абрыў адключылася абсталяванне на падстанцыі "Зялёны луг". У выніку электрычнасць і вада зніклі ў Першамайскім і Савецкім раёнах сталіцы. Святло вярнулі ў 09:29.
Аварыя паўплывала на рух грамадскага транспарту ў Мінску. На водазаборы № 5 "Бараўляны" адбылося спыненне помпавага абсталявання, і "Мінскводаканалу" давялося запускаюць помпы і аднаўляюць ціск у вадаправоднай сетцы.