У Мінабароны Украіны расказалі пра ход контрнаступлення
Раней у Мінабароны Украіны заявілі, што вызвалілі 7 населеных пунктаў / facebook.com/GeneralStaff.ua
За мінулыя суткі ўкраінскія войскі здолелі пацясніць расіян адразу на некалькіх напрамках, кажа намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.
Паводле яе слоў, на Бахмуцкім напрамку ў раёне Харкаўскага вадасховішча УСУ прасунуліся на 250 метраў, на Данецкім напрамку — на 200 м, на Бярдзянскім напрамку— ад 0, 5 да 1 км. "Плошча ўзятай пад кантроль тэрыторыі склала да 3 кв. км", — адзначыла Маляр. Паводле яе слоў, расіяне контратакуюць, актыўна выкарыстоўваюць штурмавую і ваенную авіяцыю, вядуць інтэнсіўны артылерыйскі агонь.
Учора Маляр расказвала, што ўкраінскім вайскоўцам удалося вызваліць сем населеных пунктаў у Запарожскай і Данецкай абласцях.