У Мінабароны Беларусі паведамілі, каму можа прыйсці позва

Беларускае войска / t.me/modmilby
Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі адрэагавала на чуткі ў інтэрнэце і паведаміла, каму можа прыйсці позва ў ваенкамат.
Паводле Мінабароны, гэта можа адбыцца ў пяці выпадках:
— прызыў на тэрміновую вайсковую службу ці службу ў рэзерве. Пры гэтым позва можа прыйсці як для медагляду "з мэтай вызначэння катэгорыі прыдатнасці", так і для непасрэднай адпраўкі ў войскі;
— на штогадовыя планавыя вайсковыя зборы для ваеннаабавязаных;
— на штогадовы планавы прызыў афіцэраў запасу на вайсковую службу.
— для планавага медагляду ваеннаабавязаных;
— для планавага ўдакладнення персанальных даных пра месца жыхарства і працы, а таксама сямейнае становішча ваеннаабавязанага.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мабілізацыі ў Беларусі не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.