У Мікашэвічах кола БелАЗа забіла чалавека
Кола ад БелАЗа забіла чалавека / Следчы камітэт
Трагічнае здарэнне адбылося 28 верасня ў Мікашэвічах Лунінецкага раёна, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
55-гадовы кіроўца аўтапарка адкручваў кола задняй восі БелАЗа. Гэта было ў месцы, не абсталяваным для шынамантажу. Пад дзеяннем ціску кола выскачыла са ступіцы і забіла мужчыну на месцы.
Следчы камітэт праводзіць праверку. Асаблівая ўвага плануюць надаць прычынам і ўмовам, якія паспрыялі гібелі кіроўцы.