У Маскве збілі беларускую акторку Іну Каляду
У Маскве збілі беларускую акторку Іну Каляду. У яе закрытая ЧМТ, страсенне мозгу, шматлікія ўдары і траўмы. Яна скардзіцца на панічныя атакі, баіцца адна заставацца ў пакоі з мужчынамі, не можа працаваць і вымушаная адмаўляцца ад здымак.
Па словах дзяўчыны, яна стала ахвярай хатняга гвалту, а збіццё — справа рук яе цяпер ужо былога бойфрэнда Аляксандра Рабышава. Паліцыя, куды Каляда звярнулася, маючы на руках усе медычныя дакументы, адмовілася пачынаць крымінальную справу па факце пабояў.
Іна Каляда пасля збіцця / Інстаграм
Іне Калядзе 32 года. Яна вучылася ў гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, а пазней у педагагічным універсітэце і ў Акадэміі мастацтваў у Мінску, а таксама ў Інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Сёння яна папулярная акторка ў расійскіх серыялах.