У Марыупалі чуваць стрэлы, ёсць параненыя (відэа)

Як паведамляе УНІАН, страляніну чуваць каля гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў і вайсковай часці Нацгвардыі. Ёнсць звесткі, што сепаратысты спрабуюць захапіць марыупальскае ўпраўленне міліцыі і вайсковую часць. Цэнтр горада перакрываюць для транспарту і мінакоў.



У сваю чаргу censor.net.ua паведамляе, што марыупальскую міліцыю каля паўгадзіны абстрэльвалі невядомыя. Агонь вялі з аўтаматаў Калашнікава адзіночнымі стрэламі. Міліцыю абараняюць байцы спецбатальёна "Азоў", а таксама мясцовае кіраванне СБУ.



Ёсць звесткі, што 30 нападнікам удалося захапіць першы і другі паверхі будынка МУС. Трэці яшчэ быў пад кантролем сілавікоў, калі падышла дапамога з тэхнікай. У выніку бою было знішчана да 8 баевікоў. З украінскага боку, па папярэдніх звестках, ёсць параненыя, але загінулых няма.



У будынку паліклінікі, якая знаходзіцца побач з міліцыяй, яшчэ знаходзяцца снайперы баевікоў. Цяпер ідзе зачыстка паліклінікі.



Фота — Reuters