У Марыупалі абвешчаная жалоба
10 траўня абвешчаны днём смутку ў сувязі з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся ў горадзе напярэдадні.
Гарадскі савет Марыупаля выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых. Як паведамляе УНІАН, міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў заяўляў, што ў часе антытэрарыстычнай аперацыі ў Марыупалі забіта каля 20 тэрарыстаў, чацвярых узялі ў палон. Страты сярод супрацоўнікаў МУС — адзін забіты, пяцёра параненыя.
Паводле інфармацыі Авакава, спроба групы ўзброеных людзей захапіць штурмам будынак УУС у цэнтры гораду пасля жорсткай сутычкі скончылася няўдачай.
Паводле звестак Міністэрства абароны Украіны, у часе ўзброеных сутыкненняў 9 траўня ў Марыупалі параненыя 8 вайскоўцаў. У Данецкай АДА паведамілі пра 7 загінулых у Марыупалі і 39 параненых.
Фота: REUTERS