У Мадрыдзе на іспанскую мову пераклалі паэму Багдановіча “Вежа міру”

У Мадрыдзе на іспанскую мову пераклалі паэму Багдановіча “Вежа міру”

У Мадрыдзе адбылася прэзентацыя пераклада паэмы Максіма Багдановіча “Вежа міру”. Прэзентацыю, якая ладзілася ў кніжным магазіне сталіцы, наведаў пасол Беларусі ў Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка. Ён адзначыў, што Максім Багдановіч з’яўляецца геніем беларускай паэзіі, выключнай асобай для культуры Беларусі. Пераклад паэмы “Вежа міру” — адзін з першых перакладаў твораў класіка на іспанскую мову.

Кніга была выпушчана іспанскім выдавецтвам з ілюстрацыямі мастачкі Монікі Гуцьерэс. Аўтарам перакладу стала беларуска Настасся Кузьменка, якая пэўны час жыве ў Іспаніі.

Акрамя таго, пасол акцэнтаваў увагу на прысуджэнні Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч, шэраг твораў якой апошнім часам быў выдадзены на іспанскай мове, паведамляе БЕЛТА

Фота: vsr.mil.by