У Любанскім раёне мужчына зарэзаў сваю жонку з рэўнасці
Трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Пласток Любанскага раёна. Увечары 19 студзеня ў адным з дамоў быў знойдзены труп 40-гадовай гаспадыні з множнымі колата-рэзанымі ранамі.
Паводле папярэдняй інфармацыі следства, забойства на глебе рэўнасці здзейсніў 41-гадовы муж пацярпелай. Яго затрымалі.
Яшчэ адно забойства трапіла ў зводку МУС: 17 студзеня ў аграгарадку Забалоцце Барысаўскага раёна ва ўласным доме быў забіты пенсіянер 1954 года нараджэння. Яго труп знайшлі 18 студзеня позна ўвечары. Паводле праваахоўнікаў, мужчына распіваў спіртныя напоі з двума знаёмымі — адзін з той самай вёскі, другі з Барысава.
Падчас застолля паміж сабутэльнікамі пачалася сварка і ў ход пайшоў нож. Пацярпеламу нанеслі колата-рэзаныя раны ў грудную клетку, ад чаго ён і памёр. Абодвух падазраваных затрымалі.
А ў Бабруйску пацярпела жанчына 1972 года нараджэння, на якую падчас сваркі напаў з нажом раней судзімы за забойства мясцовы жыхар. Мужчына ўзяты пад варту, жанчына знаходзіцца ў лякарні.