У Лунінецкім раёне жанчына кінулася з моста ў раку і патанула

У Лунінецкім раёне жанчына кінулася з моста ў раку і патанула

У Лунінецкім раёне жанчына кінулася з моста ў раку і патанула. Здарэнне адбылося ўвечары 26 жніўня. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Брэсцкага аблвыканкама, загінулая — жыхарка вёскі Велута, ёй было 47 гадоў. Вядома, што яна жыла разам з сужыцелем, злоўжывала алкаголем.

З моста ў раку Цна жанчына скокнула на вачах у сваёй аднавяскоўкі. Труп супрацоўнікі вадалазна-выратавальнай службы знайшлі толькі раніцай. Праваахоўнікі як асноўную версію здарэння разглядаюць суіцыд.