У Луганску ўкраінскія самалёты атакавалі пазіцыі баевікоў, ёсць забітыя

Памежнікі адбілі некалькі атак, у іх 7 параненых, 4 — у цяжкім стане. У баевікоў як мінімум 5 забітых і 8 параненых. Раніцай украінская авіяцыя знішчыла дзве мінамётныя батарэі баевікоў, інфармуе УНІАН.



Удзень 2 чэрвеня ўкраінскія знішчальнікі зноў з'явіліся над Луганскам. Яны прыкрывалі з паветра памежнікаў, а таксама абстралялі будынкі абласной дзяржаўнай адміністрацыі і ўпраўлення СБУ, дзе знаходзяцца штабы баевікоў, паведамляе УНН.



РІА "Новости" дадае, што ў будынку абласной адміністрацыі пасля авіяналёту "шмат забітых і параненых", а фасад "сур'ёзна пашкоджаны". Пазней расійскія СМІ ўдакладнілі: як мінімум пяць чалавек загінула, параненых вывозіць шэсць "хуткіх". У будынку пачаўся пажар.
 

Фота — wikipedia.org, ria.ru