У Літве прапануюць вылучыць больш сродкаў для абароны беларускіх уцекачоў
Літоўскія чыноўнікі прапанавалі вылучыць больш сродкаў з дзяржаўнага бюджэту для абароны беларускіх палітыкаў і ўцекачоў, якія пражываюць у Літве.
Таксама чыноўнікі папрасілі апазіцыйных актывістаў устрымацца ад размяшчэння асабістай інфармацыі ў сацыяльных сетках дзеля іх бяспекі.
Польшча, у якой пражывае шмат беларускіх актывістаў, таксама просіць іх быць асцярожнымі. Па словах намесніка міністра замежных спраў Паўла Яблонскага, "мы не ведаем, на што здольны рэжым".