У Кыргызстане масавыя затрыманні падазраваных у спробе дзяржперавароту
Адно з затрыманняў у Бішкеку / Скрыншот з відэа
У сталіцы Кыргызстана Бішкеку праходзяць масавыя затрыманні падазраваных у спробе дзяржаўнага перавароту. Вядома пра дзясятак затрыманых. Аднак няма інфармацыі пра тое, каго менавіта схапілі сілавікі, паведамляе kloop.kg.
У інтэрнэце ўжо ёсць відэа затрыманняў: у будынках і ў транспарце. Іх праводзяць байцы спецпадраздзяленняў.
Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.