У Курскай вобласці ўкраінскія войскі зноў пайшлі ў контрнаступ

Украінскі вайсковец на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua
У Курскай вобласці "на правым фланзе аперацыйнай зоны" ўкраінскія войскі зноў пайшлі ў контрнаступ. Выкарыстоўваецца бронетэхніка. Пра гэта пішуць і расійскія "ваенкары", і ўкраінскія вайскоўцы.
Украінскім байцам удалося прарвацца да населенага пункта Уланок (на паўднёвым усходзе ад Суджы). Там ідуць баі. Расіяне спрабуюць спыніць прарыў з дапамогай FPV-дронаў і артылерыі.
У чацвер украінскі Генштаб паведаміў, што агульныя страты расіян за паўгода Курскай аперацыі склалі каля 40 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 16 тысяч забітымі. Падкрэсліваецца, што мэтай згаданай аперацыі з'яўляецца недапушчэнне "новага наступу ворага ў Сумскай і Харкаўскай абласцях".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.