У кубкавым матчы "Іслач" выйграла ў "Тарпеда-БелАЗ"
"Іслач" — "Тарпеда-БелАЗ" / torpedo-belaz.by
У сераду ў паўфінальным матчы футбольнага Кубка Беларусі "Іслач" выйграла ў "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0. Адзіны гол забіў Аляксандр Шасцюк.
Матч у адказ пройдзе 8 траўня.
Дзейным уладальнікам Кубка з'яўляецца жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ".