У Кобрынскім раёне патанула 4-гадовае дзіця

У Кобрынскім раёне патанула 4-гадовае дзіця

У Кобрынскім раёне патанула 4-гадовае дзіця. Здарэнне адбылося ўвечары 2 ліпеня ў вёсцы Быстрыца. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, дзіця разам з бацькам прыехала з Кобрына ў госці да бабулі. На нейкі час дарослыя пакінулі хлопчыка без нагляду (бабуля была ў хаце, а бацька рамантаваў дах). Яго цела пазней знайшлі ў штучным вадаёме, які прызначаецца для палівання гароду.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці хлопчыка. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.