У Кіеве загарэліся кабелі ў тунэлі тэлевежы

Як паведамляе ТСН, пажар пачаўся каля 5-й раніцы. Загарэліся кабелі ў тунэлях паміж Кіеўскай телевежай і памяшканнем Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Украіны.



Кабелі знаходзяцца пад высокай напругай. Па словах выратавальнікаў, пры іх адключэнні можа адключыцца вяшчанне тэлеканалаў. Пакуль пажар удалося лакалізаваць.



Тым часам намесніца сакратара Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Вікторыя Сюмар у сваім фэйсбуку заявіла, што кабелі падпаліл знарок. Па яе словах, невядомыя кінулі запальную сумесь у вулічны калодзеж. "Ведаюць пра такія калодзежы толькі профі... Класічная дыверсія", — адзначыла Сюмар.



Фота — radiomap.eu