У Канадзе скралі адзін з самых знакамітых здымкаў Уінстана Чэрчыля
У Канадзе скралі адзін з самых знакамітых здымкаў Уінстана Чэрчыля, былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Фота "Рыклівы леў" было зроблена канадскім фатографам Юсуфам Каршам у снежні 1941 года. Яно вядома тым, што Чэрчыль на ім без цыгары (яе забраў нахабны фатограф).
Здымак захоўваўся ў гатэлі "Шато Лар'е" ў Атаве. Невядомы зламыснік замяніў арыгінал копіяй.