У Калузе адбыўся інцыдэнт з прыватным беларускім самалётам
Беларускі самалёт у Калузе / t.me/mash
У аэрапорце расійскай Калугі адбыўся інцыдэнт з самалётам з беларускага Магілёва, пішуць расійскія тг-каналы.
Прыватны самалёт-амфібія Л-145 выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. У выніку інцыдэнту праца аэрапорта была заблакаваная на дзве гадзіны.
Паведамляецца, што самалёт ляцеў з Беларусі. На яго борце былі чатыры чалавекі: пілот, штурман і два пасажыры. Усе яны грамадзяне Беларусі.
Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.
Беларускі самалёт у Калузе / t.me/mash
Беларускі самалёт у Калузе / t.me/mash