У гродзенскім двары ў машыну ўрэзаўся дзік
Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / TUT.by
У гродзенскім жылым комплексе "Пагараны" аўтамабіль пацярпеў ад дзіка, паведамляе МУС.
Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў міліцыю 9 кастрычніка каля 22:20. У міліцэйскай зводцы гаворыцца, што на выездзе з жылога комплексу ў бок "Аўдзі" на бягу ўрэзаўся дзік. Пасля гэтага жывёла ўцякла ў лес.
Аўтамабіль, як заяўляюць у міліцыі, атрымаў "сур'ёзныя механічныя пашкоджанні".