У гродзенскага моста абвалілася частка падпорнай сцяны і засыпала дарогу

У Гродне абвалілася сценка чыгуначнага моста / newgrodno.by
У гродзенскага моста на вуліцы Падольнай, па якім праходзіць чыгунка, абвалілася частка падпорнай сцяны. Здарэнне адбылося ўдзень у сераду, 7 траўня.
Дарога аказалася перакрытая абломкамі камянёў і блокаў. "Ніхто, папярэдне, не пацярпеў. Але праехаць прама цяпер немагчыма. Усю дарогу засыпала", — перадае newgrodno.by словы аднаго з відавочцаў.
Гендырэктар Гродзенскага гарадскога ЖКГ Міхаіл Місюля расказаў, што паведамленне пра абвальванне тынковага пласта падпорнай сценкі паступіла ў 15:30.
"У цяперашні час службамі ЖКГ вядуцца работы па вызваленні праезнай часткі тынкоўкі, якая абвалілася. Надалей сіламі ўласніка моста, а гэта Беларуская чыгунка, будзе праведзена абследаванне на прадмет захаванасці апорных здольнасцяў менавіта падпорных сценак маставога збудавання. Абвальванне адбылося не моста, а менавіта падпорнай сцяны адхону маставога збудавання".
Як удакладнілі ў МНС, рух чыгуначнага транспарту не парушаны.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.