У Гродне пасля капрамонту адкрылі пешаходны мост
Пешаходны мост у Гродне / БЕЛТА
У пятніцу ў Гродне пасля капрамонту адкрылі пешаходны мост праз яр у раёне вуліцы Фамічова. Стары мост летась дэмантавалі. На яго месцы ўзвялі новую 72-метровую канструкцыю. Дах выканалі з полікарбаната.
Працы працягваліся з вясны мінулага года. Каля моста добраўпарадкавалі тэрыторыю.
У 2021 годзе ў Гродне абрынуўся мост, які збіраўся адкрыць Аляксандр Лукашэнка. Пасля гэтага каля яго праваслаўныя святары арганізавалі малебен.
Telegram