У Гродне адкрылі генконсульства Расіі
Шыльда консульства / pul_4region
28 снежня ў Гродне адкрылі генконсульства Расіі. З гэтай нагоды там правялі ўрачыстую цырымонію з удзелам кіраўніцтва Гродзенскай вобласці, а таксама намесніка міністра замежных спраў РБ Ігара Назарука і расійскага пасла ў Беларусі Барыса Грызлова, паведамляе БЕЛТА.
Грызлоў заявіў, што пытанне аб адкрыцці генконсульства ў Гродне "было вырашана ў рэкордна кароткія тэрміны".
Дагэтуль у Беларусі дзейнічалі расійскае пасольства ў Мінску і генконсульства ў Брэсце.
pul_4region