У Гомелі школьніца трапіла пад тралейбус, яна ў рэанімацыі
На месцы здарэння / t.me/uvdgomel/
У Гомелі школьніца трапіла пад тралейбус. Падрабязнасці здарэння не паведамляюцца. Яно адбылося ў аўторак у 16:40 побач з прыпынкам трамадскага транспарту і пешаходным пераходам.
Як паведамляе міліцыя, тралейбусам кіраваў 29-гадовы вадзіцель. Пацярпелай 14 гадоў. Дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні, яе змясцілі ў рэанімацыю бальніцы.