У Гомелі абрынулася сцяна чатырохпавярховага дома, раней там была міліцыя
Часткова разбураны дом / t.me/VAPrivalov/
26 ліпеня ў Гомелі на Сялянскай вуліцы абрынулася сцяна чатырохпавярховага дома. Старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў піша ў Telegram, што ў будынку, які знаходзіцца недалёка ад гандлёвага цэнтра, ніхто не жыў. На месцы працуюць ратавальнікі і прадстаўнікі іншых гарадскіх службаў.
"Просьба не набліжацца да месца здарэння", — піша Прывалаў. Аднак гомельцы актыўна здымаюць часткова разбураны дом.
"Флагшток" адзначае, што гэта будынак былога РАУС Цэнтральнага раёна, у якім у 2020-м катавалі пратэстоўцаў.