У федэрацыі тэніса не каментуюць словы Сабаленка пра вайну і Лукашэнку
Арына Сабаленка на "Ралан Гаросе" / Reuters
"Мы пакуль не будзем каментаваць яе прэс-канферэнцыю", — так кіраўнік Беларускай федэрацыі тэніса Сяргей Рутэнка адгукнуўся пра заяву Арыны Сабаленка. Яго словы цытуе "Зеркало".
Як распавядала Еўрарадыё, пасля выхаду ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату Францыі 6 чэрвеня Арына Сабаленка дала прэс-канферэнцыю. Падчас яе спартоўка заявіла, што выступае супраць вайны і з гэтай прычыны не падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку: "Я не падтрымліваю вайну, то бок не падтрымліваю Лукашэнку менавіта цяпер".
Відавочна, беларускія спартовыя чыноўнікі не ведаюць, як ставіцца да заявы тэнісісткі, і, верагодна, чакаюць указанняў зверху.