У Еўропе — выбух захворвання на шкарлятыну
Шкарлятына / id-clinic.ru
У Еўропе фіксуюць выбух захворвання на шкарлятыну. Гэта інфекцыйная хвароба, ад якой няма вакцыны. Колькасць выпадкаў расце ў Вялікабрытаніі, Францыі, Ірландыі, Нідэрландах і іншых краінах, піша The Sun.
Часцей за ўсё на шкарлятыну хварэюць дзеці, таму важна не прапусціць пачатак. Звычайна ў першыя дні захворвання значна павышаецца тэмпература. Прыкметай таксама з'яўляецца тыповы сып. Своечасовы зварот да лекара дапаможа прайсці праз шкарлятыну як мага лягчэй.