У ЕС незадаволеныя пераводам Статкевіча з калоніі ў турму
Пра гэта заявіла ў сваім афіцыйным камюніке Еўрапейская знешнепалітычная служба.
Еўрасаюз выказаў абурэнне з нагоды змянення ўмоваў утрымання для экс-кандыдата ў прэзідэнты і беларускага палітычнага вязня Міколы Статкевіча.
“Рашэнне суда перавесці былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча ў турму з калоніі за парушэнне правілаў знаходжання ў зняволенні выклікае шкадаванне. Затрыманы ў 2010 года, ён дагэтуль пакутуе ад непрымальнага абыходжання. Значэнне вызвалення ўсіх палітычных зняволеных застаецца вырашальным для перспектывы паляпшэння стасункаў ЕС з Беларуссю”, — адзначаецца ў камюніке Еўрапейскай знешнепалітычнай службы, якое было апублікавана 6 траўня.
Што чакае Мікалая Статкевіча ў турме пасля калоніі
Нагадаем, што суд прызнаў Мікалая Статкевіча вінаватым у злосным парушэнні рэжыму ўтрымання. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а на паседжанне пусцілі толькі жонку Мікалая Статкевіча — Марыну Адамовіч. Не трапілі на суд ні праваабаронцы, ні нават назіральнік ад АБСЕ.
Цяпер палітвязня чакае перавод са Шклоўскай калоніі ў турму. Тэрмін пакарання Статкевіча заканчваецца праз 1 год і 7 месяцаў. 26 траўня 2011 года ён быў асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.