У Дзяржынскім раёне гарэла прыватнае прадпрыемства
На месцы здарэння / @mchs112by / @mchs112by
У вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна гэтай раніцай адкрытым полымем гарэла прыватнае прадпрыемства. У МНС кажуць: па прыбыцці выявілі, што гараць дахі двух збудаванняў. Для тушэння пажару задзейнічалі 9 адзінак тэхнікі. Удалося не дапусціць распаўсюду агню на суседнія будынкі.
Версій, што стала прычынай пажару, ратавальнікі пакуль не агучвалі. Паведамілі толькі, што пацярпелых няма.