У Дзяржпамежкамітэце Беларусі налічылі на мяжы з Польшчай 2 тысячы мігрантаў

У Дзяржпамежкамітэце Беларусі налічылі на мяжы з Польшчай 2 тысячы мігрантаў (самі мігранты ацэньваюць сваю колькасць у 3 тысячы чалавек). Там заяўляюць, што "сітуацыя на беларуска-польскай мяжы застаецца вельмі напружанай".
У Дзяржпамежкамітэце падкрэсліваюць, што "перад польскімі загародамі на лініі мяжы" знаходзіцца "значная колькасць жанчын і дзяцей". Чаму яны туды былі дапушчаны беларускімі памежнікамі, не тлумачыцца. Заяўляецца, што "на той момант" з боку мігрантаў не было "агрэсіўных дзеянняў", а польскія сілавікі выкарысталі супраць іх слёзацечны газ і задзейнічалі авіяцыю — "для аказання псіхалагічнага ціску". Але спецсродкі не выкарыстоўваліся б польскім бокам, каб мігранты не ламалі агароджу з калючага дроту на мяжы. У іх за спінамі стаяць узброеныя беларускія сілавікі, якія ім не перашкаджаюць і агрэсіі ў іх дзеяннях не бачаць.
Kuźnica: próba sforsowania polskiej granicy pic.twitter.com/kqCkLPdsiK
— Ministerstwo Obrony Narodowej (@MON_GOV_PL) November 8, 2021
Wszystkie działania migrantów odbywają się pod okiem i kontrolą białoruskich żołnierzy pic.twitter.com/wCHWFg90cv
— Ministerstwo Obrony Narodowej (@MON_GOV_PL) November 8, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.