У дзяржаўным часопісе змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
У дзяржаўным часопісе "Вясёлка" змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978-га (з часоў Брэжнева!). 82-гадовы пісьменнік Уладзімір Ліпскі сышоў на пенсію. Як піша "Звязда", яго замяніла публіцыст Анастасія Радзікевіч.
"Вясёлка" — дзіцячы часопіс для малодшых школьнікаў, выдаецца з 1957 года.
zviazda.by