У Дзень Волі каліноўцы заклікаюць беларусаў далучацца да падраздзялення
Байцы палка Каліноўскага / t.me/belwarriors/
У Дзень Волі каліноўцы заклікаюць беларусаў далучацца да падраздзялення. "Ніхто не зробіць гэта за нас. Лёс беларуса вызначае толькі беларус!" — гаворыцца ў заяве.
"Лёс вольнай Беларусі вырашаецца тут і зараз, — кажа ў відэазвароце ваяр палка Каліноўскага Павел Шурмей ("Дзядзька"). — І нам належыць зрабіць вялікую працу — па-сапраўднаму згуртавацца".
25 сакавіка адзначаюцца 106-я ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дзякуючы кіберпартызанам, заклік каліноўцаў з'явіўся на сайце gp.by