У "Дынама-Маладзечна" 12-я перамога запар
Матч у Наваполацку / hockey.by
У "Дынама-Маладзечна" 12-я перамога запар. На гэты раз у гасцях быў абыграны наваполацкі "Хімік" — 3:1 (0:0, 3:1, 0:0).
"Дынама-Маладзечна" з 24 ачкамі ўпэўнена лідыруе ў беларускай хакейнай экстралізе. У "Юнацтва", якое выйграла ў "Авіятара" (3:0), на 4 ачкі менш.
На 14 кастрычніка запланаваны матч "Юнацтва" — "Дынама-Маладзечна".