У ДТЗ з маршруткай у Брэсце пацярпелі 4 чалавекі, у тым ліку 7-гадовы хлопчык

У ДТЗ з маршруткай у Брэсце пацярпелі 4 чалавекі, у тым ліку 7-гадовы хлопчык

У ДТЗ з маршруткай у Брэсце пацярпелі 4 чалавекі, у тым ліку 7-гадовы хлопчык. Пра гэта паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Як інфармавала Еўрарадыё, аўтааварыя адбылася раніцай 28 жніўня на вуліцы Гарадской. Кіроўца аўтамабіля "Рэно" прапускала рэйсавы аўтобус, які ад'язджаў ад прыпынку грамадскага транспарту. Аўтамабіль прыпыніўся, а 37-гадовы кіроўца маршрутнага таксі не паспеў зрэагаваць, адбылося сутыкненне. Ад удару маршрутку адкінула на сустрэчную паласу руху, дзе яна сутыкнулася з іншым аўтамабілем "Рэно". 72-гадовы кіроўца апошняга і яго ўнук, які быў на заднім сядзенні ў спецыяльным дзіцячым прыстасаванні, атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Вядома, што траўмы атрымалі і дзве жанчыны-пасажыркі маршрутнага таксі ва ўзросце 34 і 49 гадоў (па папярэдняй інфармацыі, у маршрутцы было 5 пасажыраў). Іх шпіталізавалі. Высвятляюцца ўсе абставіны ДТЗ.