У ДТЗ пад Маладзечнам легкавік насмерць збіў 12-гадовае дзіця
Дзіцяці збіла машына / Onliner
Аварыя адбылася пад Маладзечнам, каля в. Цюрлі, піша "Онлайнер".
— Каля 18:25 на вул. Маладзечанскай 25-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы Audi Q7, здзейсніў наезд на хлопчыка, які перабягаў дарогу па пешаходным пераходзе злева направа па ходзе руху аўтамабіля, — каментуюць аварыю ў ДАІ.
Паведамляецца, што дзіця памерла на месцы здарэння.