У Чылі сабака забіў прыгожы гол, але яго не залічылі
У Чылі сабака забіў прыгожы гол, але яго не залічылі. Як паведамляе Eurosport, кур'ёзнае здарэнне адбылося ў матчы ніжэйшага дывізіёна мясцовага футбольнага чэмпіянату паміж камандамі "Эль Гігантэ" і "Сарагоса". Падчас розыгрышу стандарту сабака апынуўся на полі і падбег да брамы. Мяч трапіў яму ў спіну і заляцеў у сетку. Арбітр зафіксаваў афсайд.